Старшыня Маладога Фронту паранены на вайне
Дзяніс Урбановіч, які змагаецца з Расіяй у складзе беларускага палка імя Каліноўскага, быў паранены ў баях ва Украіне.
«Дзяніс Урбановіч у шпіталі з кантузіяй. Ногі і рукі, дзяку Богу, цэлыя, але знік слых. Двое сутак быў без прытомнасці. Побач міна выбухнула. З ім яшчэ трое параненых», — падзялілася ў сваім фэйсбуку беларуская журналістка Любоў Лунева.
Нагадаем, што Дзяніс Урбановіч — старшыня Маладога Фронту, які вырашыў адправіцца ва Украіну, каб абараняць яе ад расійскай агрэсіі.