Літва забараніла трансляцыю тэлеканала «Беларусь 24»
Літва, следам за Эстоніяй, забараніла трансляцыю тэлеканала "Беларусь 24", які вяшчае ў замежжы.

«Інфармацыю аб прыпыненні трансляцыі тэлеканала «Беларусь 24» на тэрыторыі Літвы Мінінфарм Беларусі ўспрыняў як чарговы факт удушэння свабодных медыя і дрэнна хаванае жаданне літоўскіх уладаў пазбавіць грамадзян сваёй краіны любой альтэрнатыўнай інфармацыі», — пракаментавала забарону беларускае Міністэрства інфармацыі.
Раней «за распальванне вайны і распаўсюд дэзінфармацыі» тэлеканал «Беларусь 24» заблакавалі ў Эстоніі.
Да слова, ва Украіне вяшчанне тэлеканала забаранілі яшчэ ў чэрвені 2021 года.