Магерыні пра бязвізавы рэжым: Украіна правяла рэформы — ЕС выканаў абяцанне

Ад увядзення бязвізавага рэжыму Украіны з Еўразвязам выйграюць абодва бакі.

Федэрыка Магерыні

Федэрыка Магерыні


Паміж Украінай і краінамі ЕС больш не будзе віз для кароткатэрміновых паездак. Пра гэта заявіла высокая прадстаўніца ЕС у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні ў відэазвароце, апублікаваным на старонцы прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне ў Facebook, піша gordonua.com.
«Сёння мы зламалі бар'еры паміж грамадзянамі Украіны і грамадзянамі ЕС. Паміж нашымі краінамі з гэтага часу не будзе віз для кароткатэрміновых паездак. Мы дасягнулі гэтай мэты — і мы зрабілі гэта разам», — сказала Магерыні.
Паводле яе слоў, «Украіна правяла рэформы, якія патрэбныя былі яе грамадзянам, і ў Еўрасаюзе выканалі абяцанне».
«Для нас гэта сітуацыя, калі выйграюць абодва бакі. Яна створыць новыя магчымасці для ўсіх нас, узмоцніць нашы эканомікі, нашу бяспеку і нашу дружбу. Менавіта на гэта і накіраванае наша партнёрства - на ажыццяўленне рэчаў, якія прыносяць пазітыўныя змены ў паўсядзённае жыццё грамадзян» , — заявіла дыпламат.
17 траўня 2017 года ў Страсбургу ў будынку Еўрапейскага парламента была падпісаная дамова аб наданні Украіне бязвізавага рэжыму з краінамі Еўрапейскага саюза. 22 траўня «Афіцыйны часопіс» Еўрасаюза апублікаваў пастанову пра бязвізавы рэжым з Украінай.
Бязвіз увайшоў у дзеянне апоўначы 11 чэрвеня.
Для бязвізавага выезду за мяжу спатрэбіцца біяметрычны пашпарт.
Паводле Хартыі'97