Запрацаваў бязвізавы рэжым Украіны з Еўрасаюзам
Ад 11 чэрвеня ўсе грамадзяне Украіны, якія маюць біяметрычны пашпарт, могуць наведваць без віз 30 краін Еўропы.
У дазволеным спісе Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Грэнландыя, Грэцыя, Данія, Ісландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія.
Выключэнне захоўваецца для Вялікабрытаніі і Ірландыі.
Паводле «Нашай Нівы»