МВФ дасць Украіне 17,5 млрд долараў
Рашэнне пра выдзяленне сродкаў ўхваліў савет дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду.
Сродкі будуць прадастаўлены Украіне ў рамках новай праграмы пашыранага фінансавання (Extended Fund Facility, EFF).
Першы транш, які будзе прадастаўлены Украіне ў рамках новай чатырохгадовай праграмы крэдытавання ўкраінскай эканомікі, складзе 5 млрд долараў.
"Адабрэнне праграмы EFF для Украіны прадугледжвае вылучэнне першага траншу ў аб'ёме 5 млрд долараў, з якіх 2,7 млрд долараў будуць накіраваныя на падтрымку бюджэту краіны. Умовы
выдзялення і аб'ёмы далейшых траншэй будуць вызначацца па меры выканання крытэрыяў праграмы рэформаў", гаворыцца ў заяве МВФ.
УНІАН.