На наступным тыдні парламент Украіны можа пашырыць правы Данбаса
Вярхоўная Рада разгледзіць пастанову аб адмысловым парадку арганізацыі мясцовага самакіравання на Данбасе.
"Пытанне вызначэння пераліку раёнаў і тэрыторый, у адпаведнасці з якімі мусіць ужывацца асаблівы парадак па арганізацыі мясцовага самакіравання, вызначаецца Вярхоўнай Радай шляхам прыняцця адпаведнай пастановы". — заявіў на брыфінгу першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Віталь Кавальчук.
Паводле яго слоў, у Адміністрацыі "не выключаюць, што на наступным тыдні такая пастанова будзе разглядацца на адпаведным пасяджэнні Вярхоўнай Рады".
Нагадаем, Пётр Парашэнка падпісаў закон "Аб асновах дзяржаўнай рэгіянальнай палітыкі". Дакумент стварае заканадаўчую аснову для рэалізацыі новай дзяржаўнай рэгіянальнай палітыкі, якая павінна ахопліваць значна большы круг пытанняў, чым проста падтрымка рэгіянальнага развіцця.