Баевікі сабралі на Данбасе два вайсковых корпуса ў 30–33 тыс. чалавек
Усяго 15–20 % з іх маюць ўкраінскае грамадзянства, астатнія – расійскія найміты. Такую інфармацыю агучыў каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук.
Па звестках Дзмітрыя Тымчука, фіксуецца ўзмоцненая баявая падрыхтоўка баевікоў, якая праводзіцца ў асноўным на чатырох абсталяваных навучальных цэнтрах на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, падкантрольнай баявікам.
"Каманды інструктараў ўкамплектаваны ў асноўным расійскімі грамадзянамі, як кадравымі афіцэрамі, так і наймітамі, якія маюць значны вопыт службы ў ВС РФ і ўдзелу ў баявых дзеяннях", — сказаў Тымчук.
Ён таксама заяўляе, што кіраўніцтва тэрарыстычных арганізацый працягвае праводзіць мабілізацыю, складаючы на прадпрыемствах і шахтах спісы работнікаў з нагоды падрыхтоўкі да наступу ўкраінскіх войскаў.
"Пасля серыі канфліктаў і сур'ёзных страт у асабістым складзе ў выніку "зачыстак" важакі рэшткаў фарміраванняў так званых "казакаў" на акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці пагадзіліся на ўмовы кіраўніцтва ЛНР адносна падпарадкавання кіраўніцтву гэтай тэрарыстычнай арганізацыі. Прынята рашэнне аб уваходжанні "казкіх" фармаваньняў у склад "узброеных сілаў ЛНР" на правах асобнага роду войскаў ", — ажзначыў Тымчук.