На даху ЗАЭС з’явіліся прадметы, падобныя да ўзрывальнікаў: Генштаб Украіны
Генштаб Украіны папярэджвае пра тое, што Расія рыхтуецца здзейсніць тэракт на найбуйнейшай у Еўропе Запарожскай атамнай станцыі. На даху трэцяга і чацвёртага энергаблокаў ЗАЭС былі размешчаны староннія прадметы, падобныя на выбуховыя прылады.
Узброеныя сілыУкраіны афіцыйна паведамляюць пра магчымую падрыхтоўку ў хуткім часеда правакацыі на тэрыторыі Запарожскай атамнай электрастанцыі, акупаванайрасійскімі тэрарыстамі з 4 сакавіка 2022-га, заяўляюць у Генштабе УСУ.
«Паводлеаператыўнай інфармацыі, сёння (4 ліпеня — Рэд.) на даху трэцяга ічацвёртага энергаблокаў ЗАЭС былі размешчаны староннія прадметы, падобныя да выбуховых прылад. Іх падрыў не павінен пашкодзіць энергаблокі, але можа стварыцькарцінку абстрэлаў з боку Украіны. Пра гэта і дэзынфармуюць расійскія СМІ ітэлеграм-каналы. Узброеныя сілы Украіны не парушаюць нормаў міжнароднагагуманітарнага права, адсочваюць і кантралююць сітуацыю і гатовы дзейнічаць улюбых умовах. Ніякая правакацыя ворага не пройдзе», — сцвярджаюць у Генштабе.
Кіраўнік Ваеннага камітэта NATO: Патэнцыйная атака Расіі на ЗАЭС закране ўвесь свет
Прадстаўнік вышэйшага генералітэту Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, галоўны дарадцагенеральнага сакратара NATO па ваенных пытаннях Роб Баўэрпадкрэсліў, што тэракт РФ начасова акупаванай Запарожскай атамнай электрастанцыі акажа істотны ўплыў наЕўропу:
«Калі падрыўадбудзецца, то гэта стане значна большай праблемай, чым проста вайсковая цінешта толькі для NATO».
Топ-чыноўнік NATOўдакладніў, што паколькі гэта будзе экалагічная і медыцынская катастрофа, тояна выйдзе за рамкі Альянсу і пытанняў бяспекі.
Нагадаем, 22 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Расія рыхтуецца здзейсніцьтэракт на Запарожскай АЭС, які можа прывесці да выкіду радыяцыі.
Паводле звестак украінскайвыведкі, войскі РФ правялі дадатковае мініраванне сажалкі-ахаладжальніка наатамнай станцыі.
Украіна ўжопадрыхтавала план эвакуацыі жыхароў некалькіх абласцей на выпадак, калі Расіяздзейсніць тэракт на ЗАЭС.
Паводле korrespondent.net, @energoatom_ua