На выбарах у Францыі перамагла партыя Макрона

Партыя прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона "Наперад!" (En Marche!") абагнала сапернікаў на парламенцкіх выбарах і набраўла 32,32% галасоў.

Фота: AFP

Фота: AFP

Гэта дазволіць партыі Эманюэля Макрона "Наперад!" прыняць удзел у другім туры, перадае РБК са спасылкай на французскія СМІ.  У выніку "Наперад!" зможа атрымаць большасць у Нацыянальным сходзе — ад 400 да 440 месцаў з 577.
На другім месцы апынулася партыя "Рэспубліканцы" — 21,56% галасоў, на трэцім — альянс "Няскоранай Францыі" з Французскай камуністычнай партыяй (13,74%). Правы "Нацыянальны фронт" Марын Лё Пен атрымаў толькі 13,2%. Каб трапіць у другі тур выбараў, трэба атрымаць больш за 12,5% галасоў.
Дарэчы, сёлетнія парламенцкія выбары ў Францыі адбыліся з рэкордна нізкай яўкай — 48,71% выбарцаў.
Выбары ладзяцца па аднамандатнай мажарытарнай сістэме ў два туры. Другі тур галасавання пройдзе 18 чэрвеня.
Паводле euroradio.fm