Назіральнікі InformNapalm выявілі 2 расійскія ўстаноўкі 2Б26 РСЗВ «Град»
Інсайдэры з акупаваных тэрыторыяў даслалі відэа, у якім зафіксаванае правядзенне 02.02.2016 г. вышкалаў РСЗВ аб’яднаных расійска-сепаратысцкіх сілаў (АРСС) пад г. Тарэзам у раёне н.п. Мануілаўка.
InformNapalm
У гэтай публікацыі валанцёры міжнароднай супольнасці InformNapalm здзейсьнілі ідэнтыфікацыю тэхнікі і выявілі ейнае знаходжанне паводле стопкадраў, не публікуючы відэа ў адкрытым доступе дзеля бяспекі інсайдэраў.
На здымках былі зафіксаваныя машыны кіравання:
- грузавік Урал
- КШМ на базе ГАЗ-66 або КамАЗ
6 машынаў РСЗВ, з якіх:
- дзве БМ-21 “Град”
- дзве 2Б26, РСЗВ Град на базе КамАЗ (ва ўзбраенні ўкраінскай арміі гэтых адзінак тэхнікі няма, што можа быць дадатковым доказам актыўнага ўдзелу РФ у баявых дзеяннях на Данбасе). Напачатку 2015 года падобная ўстаноўка ўжо была зафіксаваная ў Данецку (відэа). Таксама РСЗВ “Град” на базе КамАЗ быў падазеная ў інфаграфіцы «Топ-10 доказаў удзелу РФ у вайне на Данбасе».
- дзве БМ-21/2Б26.
Геалякацыя здымкаў і напрамак стральбы
Каардынаты машынаў кіраваньня (спасылка на мапы Google)
Каардынаты машынаў РСЗВ (спасылка на мапы Google)
Пазыцыя на мапе і напрамак стральбы:
Пазіцыя РСЗВ на мапе размежавання ад liveuamap.
Устаноўкі знаходзяцца больш за 35 км ад лініі размежаваньня, то бок фармальна іхнае знаходжанне не парушае «Менскіх дамоўленасьцяў», але марш і выхад на дыстанцыю атакі можа быць здзейснены на працягу некалькіх гадзінаў. InformNapalm звяртае ўвагу міжнародных назіральнікаў на прысутнасць расійскіх адзінак вайсковай тэхнікі і актыўнае правядзенне АРСС вышкалаў у баявым зладжванні.
Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў валанцёр міжнароднай супольнасці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org