Парашэнка: Пагроза адкрытай вайны з Расіяй узрасла
Парашэнка мяркуе, што пагроза вайны Расіі супраць Украіны ўзрасла. На тэрыторыі Украіны зараз знаходзяцца каля 8 тысяч расійскіх салдат пад камандаваннем РФ, лічыць украінскі прэзідэнт.
Фота: АП
Пагроза адкрытай вайны Расіі супраць Украіны цяпер вышэй, чым у мінулым годзе. Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў інтэрв'ю нямецкаму выданню "Bild", перадае Корреспондент.net
"Расія шмат інвесціруе ў падрыхтоўку да вайны, і мы не атрымліваем гэтаму ніякіх тлумачэнняў", — сказаў Парашэнка.
Парашэнка адзначыў, што на тэрыторыі Украіны знаходзіцца каля 8 тысяч расійскіх салдат пад расійскім камандаваннем, а на мяжы размяшчаюцца новыя ваенныя базы РФ і праходзяць пастаянныя вучэнні: "Пагроза адкрытай вайны цяпер вышэй, чым у мінулым годзе. Расія не выканала ніводнага пункта Мінскіх дамоўленасцей. Наадварот: мы бачым 8000 расейскіх вайскоўцаў і расійскіх камандзіраў на Данбасе. Непасрэдна на мяжы размяшчаюцца новыя воінскія часткі РФ, пастаянна праходзяць вучэнні", — сказаў Парашэнка, цытуе яго словы УНІАН.
Для абароны Украіна гатовая атрымаць зброю з Германіі, адзначыў Парашэнка, паколькі гаворка ідзе аб еўрапейскай бяспецы. Але прыярытэтам павінна быць дыпламатычнае рашэнне.
Нагадаем, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у аўторак правяла тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і падкрэсліла неабходнасць аператыўна распрацаваць праект закона аб мясцовых выбарах на Данбасе.