Нікалаеўцы знайшлі рускія бронепласціны і сухпайкі

Нацгвардзейцы Украіны выявілі на пакінутых пазіцыях сепаратыстаў вырабы расійскай вытворчасці, паведамляе korrespondent.net.



У ходзе спецаперацыі ў Нікалаеўцы ўкраінскія ваенныя зноў знайшлі доказы забеспячэння сепаратыстаў з Расіі.

Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў спікер Інфармацыйнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка, паведамляе "Укринофрм".

«Падчас правядзення спецаперацыі па ўзяцці Нікалаеўкі пад кантроль украінскімі вайскоўцамі былі знойдзены чарговыя доказы прысутнасці расійскіх грамадзян на ўсходзе Украіны», — сказаў Лысенка.

Як удакладніў Лысенка, сярод знаходак: бронепласціны і сухія пайкі, вырабленыя на тэрыторыі РФ.