Пакістан: 450 ахвяр спёкі

Больш за 450 чалавек памерла ў выніку моцнай спёкі, якая пануе апошнімі днямі ў цэлым Пакістане, галоўным чынам на поўдні краіны — паінфармавалі лакальныя СМІ.



1007202_pakistan.gif

Колькасць ахвяр удвая большая, чым учора. Найбольш смяротных ахвяр у партовым гарадку Карачы, дзе тэмпература апошнімі днямі сягае 45 градусаў па Цэльсію. Большасць ахвяр — гэта старэйшыя асобы, якія памерлі ад знясілення ці сонечнага ўдару.

Перыяд спёкі супаў з святым часам для мусульман — месяцам рамаданам, падчас якога многія вернікі посцяць ад усходу да захаду сонца. Не хапае электраэнергіі і пачынае не хапаць вады — піша агенцтва AFP.

Наступствы аварыі энергетычных сетак адчуваюць мільёны пакістанцаў, якія пазбаўленыя кліматызацыі ці святла. Гэта моцна адчуваецца таксама ў моргах, дзе цел прыбывае нягледзячы на адсутнасць умоваў для іх захоўвання.

У Пакістане па прычыне карупцыі і дрэннага ўпраўлення нават у нармальных умовах адбываюцца васьмігадзінныя перапынкі ў пастаўках энергіі.

www.radyjo.net