Папа Рымскі параўнаў фэйкавыя навіны са змеем-спакуснікам

Папа Рымскі Францішак заклікаў супрацьстаяць распаўсюджванню фэйкавых навін, заўважыўшы, што першы выпадак дэзінфармацыі зафіксаваны яшчэ ў Бібліі, калі Ева паддалася спакусе і спазнала забаронены плён.

pope_1.jpg

Паводле яго слоў, гэта ілюстрацыя цяжкіх наступстваў, якія могуць прынесці фэйкавыя навіны.
Францішак таксама заклікаў карыстальнікаў сацсетак і журналістаў да выкрыцця такіх навін.
Папа Францішак выказаўся з нагоды фэйкавых навін у сваім пасланні да Сусветнага дня сацыяльных камунікацый, які каталіцкая царква будзе адзначаць 13 траўня.
Тэма паслання абраная не выпадкова: апошнія два гады адзначыліся шырокім распаўсюджваннем фэйкавых навін у сацыяльных сетках і СМІ.
Некаторыя лічаць, што фэйкавыя навіны паўплывалі на вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ў 2016 годзе, перамогу на якіх атрымаў Дональд Трамп.
«Эканамічная і маніпулятыўныя мэты, якія сілкуюць дэзінфармацыю, моцна трымаюцца ў празе да ўлады, імкненні валодаць і атрымліваць ад гэтага асалоду», — гаворыцца ў пасланні.
Пантыфік мяркуе, што прычынай хуткага распаўсюджвання фэйкавых навін становіцца людская сквапнасць.
Параўноўваючы фэйкавыя навіны са змеем-спакуснікам ў Бібліі, ён дадаў: «Нам неабходна выкрываць падобныя змяіныя тактыкі, якія выкарыстоўваюцца для маскіроўкі, каб нанесці ўдар у любы час і любым месцы».
Па словах Папы рымскага, лепшае проціяддзе ад ілжывай інфармацыі — людзі, якія гатовыя прыкладаць намаганні для пошукаў ісціны. Паводле яго слоў, у сучасных умовах прафесія журналіста становіцца не проста працай, а місіяй.
Паводле BBC