Пажар на атамнай падлодцы "Арол", класу затануўшага ў 2000 годзе "Курска", спыняюць затапленнем
Штаб па тушэнні пажару на атамнай падводнай лодцы "Арол" прыняў рашэнне аб затапленні дока, каб ліквідаваць узгаранне, пасля таго, як стала ясна, што справіцца з агнём звычайным спосабам не атрымаецца. Рускія сайты, аднак, імкнуліся пазбягаць слова "затапленне" і абмяжоўваліся эўфемізмам "пагрузіць у ваду дзеля ліквідацыі пажару".
Пажар на АПЛ "Арол" у Северадзвінску. Фота Алега Куляшова
Зараз сухі док, у якім знаходзіцца субмарына, працягвае запаўняцца вадой, паведамляе www.bbc.co.uk.
Раней на суднарамонтным заводзе "Зорачка" паведамлялі, што ўсяго на правядзенне аперацыі па затапленні сухога дока спатрэбіцца прыкладна 5–7 гадзін.
Паводле дадзеных інфармацыйных агенцтваў са спасылкай на розныя крыніцы, тушэнне звычайнымі сродкамі не прынесла вынікаў.
Афіцыйны прадстаўнік ААТ "Цэнтр судоремонта "Зорачка" Яўген Гладышаў заявіў Інтэрфаксу, што ўзгаранне знаходзіцца ў ніжняй частцы лодкі, і таму тушыць яе зверху аказалася складана.
Атамная падводная лодка "Арол" ўжо некалькі гадоў знаходзіцца на рамонце на заводзе ў Северадзвінску. Паведамляецца, што пажар узнік пры правядзенні работ, звязаных з агнём, магчыма — зварачных.
Падлодка "Арол" належыць праекту 949А "Антэй". Іншы падлодкай гэтага праекта была АПЛ "Курск", якая загінула ў Баранцавым моры ў 2000 годзе.