Дзіўным чынам адказаў Яраслаў Качыньскі на апошнія падзеі ў сваёй партыі «Права і Справядлівасць» (PiS). Нагадаем, што не так даўно PiS страціў частку сяброў, аб'яднаных вакол
палітыка Ёанны Клузік-Растоўскай. Раскольшчыкі займаюцца перацягваннем да сябе дэпутатаў PiS, стварэннем сваёй арганізацыйнай структуры і падрыхтоўкай да выбараў у Сейм. Каб супрацьстаяць працэсу,
Яраслаў вырашыў заснаваць рух у сваю падтрымку. Ініцыятыва пра рух будзе агучана 10 снежня, праз восем месцаў пасля катастрофы пад Смаленскам. Чым той рух будзе адрознівацца ад партыі, не зразумела.
Магчыма, як лічыць прэса, уся справа ў назве, якую збіраецца ўзяць рух. Плануецца назваць яго «Polska Jest Najwazniejsza» (Польшча — гэта самае важнае). Менавіта так
называецца група Ёанны Клузік-Растоўскай. Магчыма, ідэя Качыньскага ў тым, каб за кошт блытаніны з назвамі перашкодзіць Клузік-Растоўскай працаваць з электаратам PiS.
Па матэрыялах польскай прэсы
Польшча. Яшчэ адзін рух
- Замежжа
- 10-12-2010
Дзіўным чынам адказаў Яраслаў Качыньскі на апошнія падзеі ў сваёй партыі «Права і Справядлівасць» (PiS). Нагадаем, што не так даўно PiS страціў частку сяброў, аб'яднаных вакол
палітыка Ёанны Клузік-Растоўскай. Раскольшчыкі займаюцца перацягваннем да сябе дэпутатаў PiS, стварэннем сваёй арганізацыйнай структуры і падрыхтоўкай да выбараў у Сейм. Каб супрацьстаяць працэсу,
Яраслаў вырашыў заснаваць рух у сваю падтрымку. Ініцыятыва пра рух будзе агучана 10 снежня, праз восем месцаў пасля катастрофы пад Смаленскам. Чым той рух будзе адрознівацца ад партыі, не
зразумела.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: