Польшча святкуе Дзень незалежнасці

Сёння ў Польшчы — Дзень незалежнасці. 96 гадоў таму, пасля Першай сусветнай вайны, Польшча атрымала незалежнасць. У склад Другой Рэчы Паспалітай увайшлі, між іншымі, землі Заходняй Беларусі.



zahruziennoje17.jpg

Дзень 11-га лістапада прыгадвае ўсім палякам пра цяжкую і крывавую гісторыю Айчыны, ушаноўвае памяць змагароў за незалежнасць, спрыяе захаванню нацыянальнай памяці.

Каля трох тысяч чалавек прайшлі вуліцамі Беластоку ў чацвёртым Маршы незалежнасці. Так нацыянальнае польскае Свята незалежнасці адзначылі беластоцкія асяроддзі правых і нацыяналістаў. Удзельнікі стартавалі ад помніка Юзэфа Пілсудскага, а завершылі шэсце на вайсковых могілках. Марш пачаўся гімнам Польшчы – „Мазуркай” Дамброўскага:

— Лічу сябе палякам і таму хачу ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах і не забывацца пра нашыя колеры, герб, гімн, пра нацыянальных герояў.

— Гэта даніна памяці тым, хто загінуў за Польшчу.

Для мяне гэта сведчанне таго, што я ганаруся быць полькай, аддаю даніну павагі ўсім, хто змагаўся за незалежнасць.

— Хочам звярнуць увагу на праблему суверэнітэту. Ён, як казаў Юзэф Пілсудскі, не даецца раз і назаўсёды. Суверэнітэт трэба захоўваць, дбаць пра яго штодзённа ў такі складаны час,  калі існуюць перашкоды не толькі ў нас, але, напрыклад, у Беларусі, дзе суверэнітэту сапраўды бракуе.

Cвяточныя ўрачыстасці запланаваныя таксама ў Гародні. Каля помнікаў і памятных шыльдаў, якія нагадваюць пра аднаўленне незалежнасці Польшчы, з’явяцца бела-чырвоныя вянкі. Мясцовыя палякі падкрэсліваюць, што гэты дзень для іх — важнае свята:

 11-га лістапада для кожнага паляка — гэта асмысленне нацыянальных каштоўнасцяў і таго, што мы з’яўляемся гэтым народам. Як бы там не было, колькі б не было падзелаў і спроб падзяліць польскі народ, але чалавек адчувае сябе палякам і тое, што гэта ёсць нашая Айчына, да якой, дзе б не быў паляк, ён заўсёды прагне прыехаць на Радзіму.

Паводле www.racyja.com