Прапануюць новы гімн ЕС
Газета «Financial Times» належыць да самых салідных і ўплывовых выданняў свету. Таму да публікацый, што з’яўляюцца на яе старонках, трэба ставіцца сур’ёзна, якімі б смешнымі яны ні падаваліся.
Напрыклад, нядаўна там быў апублікаваны артыкул Джыфа Сіберта, прысвечаны гімну Еўрасаюза. На думку аўтара тэксту, адна з прычынаў крызісу еўраінтэграцыі — вельмі далёкі ад рэальнасці гімн ЕС.
Нагадаем, што з 1972 года ў якасці афіцыйнай мелодыі аб’яднання выкарыстоўваецца «Ода да радасці» Фрыдрыха Шылера, напісаная на музыку фрагмента дзявятай сімфоніі Бетховена. Паколькі той тэкст Шылер напісаў у далёкім 1823 годзе, яго змест сапраўды слаба адпавядае сучаснай еўрапейскай спецыфіцы. Не кажучы пра тое, што мелодыя Бетховена таксама цяжка гучыць для вуха цяперашняга еўрапейца. Адсюль, маўляў, і абыякавасць еўрапейцаў да перспектываў ЕС.
Аўтар лічыць, што змяніць новы трэнд дапаможа больш актуальны гімн. Напрыклад, славуты хіт групы АВВА «Money, money, money» («Грошы, грошы, грошы»). Як лічыць Сіберт, гэтая мелодыя дакладна зробіць ЕС імідж чагосьці заможнага і, як вынік, дадасць яму прывабнасці.
Паводле брытанскай прэсы