Прэм’ер Польшчы патрапіла ў аўтааварыю
Жыццю і здароўю Бэаты Шыдла нічога не пагражае, яе ахоўнік атрымаў траўмы ног.
![Беата Шыдла Беата Шыдла](/img/v1/userfiles/images/bez_nazvanija__1__3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беата Шыдла
Прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла патрапіла ў аварыю каля горада Асвенцім на поўдні краіны.
З машынай, якая перавозіла прэм’ера, сутыкнуўся аўтамабіль Fiat, каторы выяжджаў з другараднай дарогі.
Прэм’ер атрымала нязначныя траўмы. У адным з мясцовых шпіталяў ёй аказана дапамога. У выніку сутыкнення адзін з ахоўнікаў прэм’ера атрымаў траўмы ног. Ёсць падазрэнне на пералом.
Прычыны аварыі высвятляе паліцыя, якая ўжо прыбыла на месца здарэння.
Паводле беларускай службы Польскага радыё