Падзел у неафіцыйным Саюзе палякаў у Беларусі

Галоўная рада неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі прыпыніла ў правах чальца рады былога старшыню Мечыслава Яськевіча і дырэктарку польскай школы Гэлену Дубоўскую.

Grzegorz Kornijów/oktaryna.pl/CC BY 2.5 pl

Grzegorz Kornijów/oktaryna.pl/CC BY 2.5 pl

Мечыслаў Яськевіч заявіў на гэта, што будзе ствараць новую польскую арганізацыю.

«Паколькі не выконваецца статут і вядзецца дзейнасць на шкоду Саюзу, мы вымушаныя прадпрыняць такія крокі», — заявіла Анжэліка Борыс.

Пасяджэнне рады ў Гродна адбывалася праз два месяцы пасля з’езду СПБ, на якім былі абраныя новыя ўлады. 10 снежня на пасадзе старшыні Мечыслава Яськевіча замяніла Анжаліка Борыс. Паводле яе, нягледзячы на тое, што мінулі два месяцы, папярэдні старшыня не перадаў ні пасады дырэктара, ні фінансавай дакументацыі фірмы «Крэсовія», якая з’яўляецца фінансавай апорай СПБ.

Галоўная рада запатрабавала ад Яськевіча саступіць з пасады дырэктара «Крэсовіі» і запатрабавала выдаць дакументы фірмы. Калі ён адмовіў, то чальцы рады прагаласавалі за прыпыненне Мечыслава Яськевіча ў правах СПБ да высвятленьня справы.

Былы старшыня СПБ тлумачыць, што быў гатовы добраахвотна саступіць з пасады дырэктара «Крэсовіі», але яго спрабавалі да гэтага прымусіць, запужвалі і абвінавачвалі ў махлярстве, што, паводле яго, было няпраўдай. Ён заявіў, што будзе ствараць новую арганізацыю «Супольнасць палякаў у Беларусі» і пастараецца яе легалізаваць.

СПБ не прызнаецца беларускімі ўладамі з 2005 года. Фірма «Крэсовія» з’яўляецца ўладальнікам польскай школы ў Гродна, у якой навучаецца каля 700 вучняў. Яе дырэктарка Гэлена Дубоўская стала на бок Мечыслава Яськевіча, у выніку чаго таксама была прыпыненая ў правах чальца Галоўнай рады і адкліканая з пасады дырэктара школы.

Новым дырэктарам была прызначаная старшыня Галоўная рады СПБ Анжэліка Арэхва.

 www.radyjo.net