У Гародні падчас збору подпісаў затрымалі актывістаў БХД
У Гародні на рынку «Паўднёвы» ахоўнікамі рынку былі затрыманыя сябры Гарадзенскай суполкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
![Ілюстрацыйны здымак Ілюстрацыйны здымак](/img/v1/userfiles/images/dsc04718.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйны здымак
Пра гэта паведаміў кіраўнік БХД Гародні Сяргей Верамеенка.
Сярод затрыманых абласны каардынатар Мікола Баўсюк, а таксама актывісты Галіна Ламашэвіч, Павал Якутовіч, Галіна Котава, Яўген Юнцэвіч, Юры Шалесны.
Усе яны збіралі подпісы супраць так званага дэкрэту «аб дармаедах».
Паводле прэс-службы БХД