Прыднястроўе. Антыманархічная акцыя пратэсту
У Прыднястроўі рэзка абвастрылася супрацьстаянне заканадаўчай і выканаўчай галінаў улады. Спікер парламента непрызнанай рэспублікі лідэр партыі “Обновление Яўген Шаўчук абвінаваціў прэзідэнта Ігара Смірнова ў спробах узурпацыі ўлады, "карупцыі" і "кумаўстве". Пры гэтым ён заклікаў прыднястроўцаў аб’яднацца, каб "абараніць агульную будучыню" і не дапусціць ператварэння рэспублікі ў манархію. Пасля гэтага ён заявіў, што сыходзіць у адстаўку. Увогуле, прамова і адстаўка Яўгенія Шаўчука стала сюрпрызам для ўсіх.
У Прыднястроўі рэзка абвастрылася супрацьстаянне заканадаўчай і выканаўчай галінаў улады. Спікер парламента непрызнанай рэспублікі лідэр партыі “Обновление Яўген Шаўчук
абвінаваціў прэзідэнта Ігара Смірнова ў спробах узурпацыі ўлады, "карупцыі" і "кумаўстве". Пры гэтым ён заклікаў прыднястроўцаў аб’яднацца, каб
"абараніць агульную будучыню" і не дапусціць ператварэння рэспублікі ў манархію. Пасля гэтага ён заявіў, што сыходзіць у адстаўку. Увогуле, прамова і адстаўка Яўгенія Шаўчука стала
сюрпрызам для ўсіх. На планавым пленарным пасяджэнні заканадаўчага органа спадар Шаўчук узяў слова і нечакана выступіў з рэзкай крытыкай на адрас Смірнова. “Асноўным прынцыпам пабудовы
сістэмы кіравання становіцца прынцып адданасці пэўнай асобе, а не даручанай справе", — заявіў спікер. Напрыканцы сваёй эмацыйнай прамовы Шаўчук заявіў, што ён добраахвотна складае з
сябе паўнамоцтва старшыні Вярхоўнай рады і заклікаў насельніцтва рэспублікі аб’яднацца, "каб абараніць нашу будучыню". Як менавіта варта змагацца са спадаром Смірновым,
экс-спікер не ўдакладніў. Аднак, па інфармацыі ў СМІ, Масква гатовая падтрымаць Яўгена Шаўчука ў яго дэмакратычных праектах. Хаця б таму, што Ціраспаль з падачы Смірнова даўно перастаў плаціць за
расійскі газ.
Па матэрыялах малдаўскай прэсы