Расія. Крэмль палохаецца панкцюркізму

Напачатку лютага ў расійскіх СМІ і тэлеграм-каналах прайшла інфармацыя: спецслужбы Расіі нечакана заклапаціліся пагрозай панцюркізму — ідэі пра неабходнасць палітычнай кансалідацыі цюркскіх народаў вакол Турцыі.

Фота: sondem / Shutterstock.com

Фота: sondem / Shutterstock.com


Пазней чуткі пацвердзілі больш сур’ёзныя выданні, якія маюць крыніцы інфармацыі ў расійскай вертыкалі.

Тэма з пагрозай з боку Анкары вельмі нечаканая, паколькі яе фонам стала купля Турцыяй у Расіі зенітных ракетных сістэм С-400.

Акрамя таго, Эрдаган, хутчэй, арыентуецца на асманскую і ісламскую спадчыну, а панцюркізм — канцэпцыя, якую вызнавалі кемалісты, палітычныя канкурэнты цяперашняга кіраўніка Турцыі. Менавіта пры іх у 1990-я гады Турцыя сапраўды спрабавала ажыццяўляць культурную і эканамічную экспансію ў Сярэдняй Азіі і цюркскіх аўтаноміях Расіі. Аднак на сёння турэцкая прысутнасць у палітычным жыцці РФ практычна не заўважная.

Адзінае тлумачэнне таго, што адбываецца, — шчыльныя сувязі Анкары і Кіева, якія падтрымліваюць рух крымскіх татараў.

Паводле расійскай прэсы