У МЗС РФ выказаліся наконт моўнай сітуацыі ў Беларусі
Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што
сітуацыю з беларускай мовай у Беларусі і ва Украіне «немагчыма
параўноўваць», — піша Белсат.

«Пачнем з таго, што руская мова мае афіцыйны статус, усё гэта замацавана ў канстытуцыі Беларусі. Стаўленне да рускай мовы і стаўленне да культуры расейскай, рускай у Беларусі несупастаўляльная наогул ніякім чынам з сітуацыяй на Украіне. Параўноўваць гэтыя дзве сітуацыі немагчыма. Безумоўна, ёсць у грамадстве, у кожнай краіне розныя і палітычныя сілы, і палітычныя погляды, і прапановы, праграмы, бачанне ўнутранага развіцця. Гэта нармальная зʼява», – заявіла дыпламатка.
Таксама Захарава пракаментавала цяперашнюю сітуацыю ў беларуска-расейскіх стасунках:
«Не можа быць двухбаковых стасункаў, якія не мелі б праблемных пытанняў. Значыць, іх тады няма – гэтых двухбаковых стасункаў. Тут пытанні метадалогіі. Або гэта ўзаемапаважлівая размова, або гэта перамоўны працэс, або гэта разуменне, што і з таго боку ёсць права на ўласныя інтарэсы. Або гэта выкарыстанне праблемных пытанняў у якасці стымулу да пагаршэння стасункаў».