
Фота www.tvc.ru
Мэр горада Сочы Анатоль Пахомаў растлумачыў, што "У цяперашні час на курорце дзейнічае рашэнне гарадскога сходу Сочы, якое прадугледжвае выплаты з бюджэту горада для пэўных катэгорый грамадзян — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дзецей-сіротаў. Мы прапанавалі дадаць яшчэ адну катэгорыю грамадзян — непрацуючыя пенсіянеры са сярэднеўсталяваным памерам пенсіі", — цытуе яго словы www.tvc.ru.
Удзельнікі акцыі сталі на пешаходным пераходзе праз адну з галоўных вуліц горада. Відавочцы кажуць, што ў выніку ў цэнтры Сочы ўтварылася вялізная аўтамабільная пробка.
Паводле звестак мясцовых СМІ, пасля таго, як паліцэйскія прымусілі пенсіянераў вызваліць дарогу, дэманстранты рушылі ў бок мэрыі. Да пратэстоўцаў выйшаў мэр Сочы Анатоль Пахомаў, які паведаміў, што ў гарадскім бюджэце няма сродкаў для забеспячэння льготных праязных на грамадскі транспарт для ўсіх.
Ён таксама паведаміў, што ў функцыі кіраўніка горада вырашэнне пытання аб праязных не ўваходзіць, паколькі рашэнне аб іх адмене было прынята на ўзроўні краёвай улады, адзначае ВВС.
Як паведамляюць мясцовыя ўлады, акцыя не была ўзгоднена з гарадскімі ўладамі.
Яшчэ адна акцыя пратэсту пенсіянераў прайшла ў Краснадары. Як паведамляе "Новая газета", пратэстоўцы прыйшлі да адміністрацыі краю і дамагліся аўдыенцыі.