Самалёты ВПС Расіі абляцелі канадскі ваенны карабель у Чорным моры

Самалёт расійскіх ваенна-паветраных сілаў абляцеў ў непасрэднай блізкасці канадскі ваенны карабель "Таронта" ў Чорным моры, паведаміла міністэрства абароны Канады, перадае delfi.lt.



samaliot1.jpg

"Карабель Яе Вялікасці "Таронта", не ўяўляў пагрозы, гэтыя дзеянні (аблёт) былі без неабходнасці правакацыйнымі і могуць прывесці да яшчэ большага росту напружанасці", — заявіў міністр абароны Канады Роб Нікалсан.
 

Паводле яго слоў, удзел Канады ў мерах па забеспячэнню бяспекі ў Чорным моры стала "наўроставым вынікам ваеннай агрэсіі і ўварвання ва Украіну пуцінскага рэжыму".
 

"Сігнал, які пасылае Канада разам з нашымі саюзнікамі ў НАТО, заключаецца ў тым, што безадказныя дзеянні Расеі павінны спыніцца", — гаворыцца ў заяве Нікалсана.
 

Па дадзеных крыніц газеты Globe and Mail, фрэгат абляцелі два знішчальнікі Су-24 і выведвальны самалёт АН-26.
 

"Таронта", які ўваходзіць у пастаянную марскую групу войскаў НАТА, увайшоў у Чорнае мора ў суботу, рыхтуючыся да украіна-амерыканскіх вучэнняў 8–10 верасня.
 

Зразумела ж, у міністэрстве абароны Расіі абверглі інфармацыю канадскіх калегаў аб тым, што самалёты расейскіх ваенна-паветраных сілаў здзейснілі палёт у непасрэднай блізкасці ад канадскага ваеннага карабля "Таронта" ў Чорным моры.
 

Палёт расійскіх самалётаў быў планавым, праходзіў над нейтральнымі водамі, і збліжэння з канадскім караблём не адбывалася, заявілі ў ведамстве.