Сітуацыя ў Расіі нагадвае перыяд перад рэвалюцыяй 1917 года
Такое меркаванне выказаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook расійскі пісьменнік Барыс Акунін.
"Як жа цяпер усё тое, што адбываецца, падобнае на міждарэвалюцыйны перыяд 1907 - 1917 гадоў. Тая ж самаздаволеная дурасць зверху, той жа масавы шапказакідальніцкі патрыятызм знізу, тыя ж
дробязныя сваркі ўнутры апазіцыі. І роспач "прагрэсіўнай грамадскасці", і "тэорыя малых спраў", і шматзначныя шыкоўныя ўрачыстасці ў гонар стагоддзя Барадзіна і
трохсотгоддзя дома Раманавых", - мяркуе ён.
Барыс Акунін называе некаторыя адрозненні падзей стогадовай даўнасці ад сучасных.
"Усё моцна прытушанае, дэгераізаванае. Замест барыкад - гулянні з белымі стужачкамі. Замест тэрактаў - скокі ў царкве. Замест некалькіх тысяч "сталыпінскіх гальштукаў" -
некалькі дзясяткаў арыштаў. Замест сусветнай вайны - "гібрыдная". Замест хвалі самагубстваў - "пара ўцякаць". Замест крывавых пагромаў - інтэрнэт-агрэсія. Замест
данскіх казакоў на вуліцах - аперэтачныя, - напісаў Акунін. - Ёсць падставы спадзявацца, што канчатковы пункт гэтага маршруту - падзенне бяздарнага рэжыму, атрымаецца такім жа рэдукаваным
падабенствам сямнаццатага года. А ні на што большае ў цяперашняй сітуацыі спадзявацца ўжо не даводзіцца".
charter97.org