Сорас: Пуцін загадаў Януковічу страляць баявымі патронамі ў людзей на Майдане
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін запатрабаваў ў пачатку гэтага года ад тагачаснага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ўжыць сілу супраць Майдана. Пра гэта ў эфіры «Свабоды слова» сказаў амерыканскі фінансіст Джордж Сорас.

«Вялікай памылкай было ўжыванне сілы (супраць Майдана), і гэта было ініцыятывай Пуціна, прычым двойчы. Упершыню, калі Пуцін заключаў з Віктарам Януковічам дамову пра грошы для Украіны, ён сказаў у той час, калі трымаў у руках першыя 2 мільярды: «Хочаш атрымаць грошы? Пазбаўся гэтых людзей з горада, пакажы сваю ўладу!». Тады міліцыя пайшла ў наступ, але народ, замест таго, каб бегчы з Майдана, пайшоў на Майдан. Менавіта тады Януковічу прыйшоў канец. Але Пуцін другі раз сказаў Януковічу — страляць баявымі патронамі ў людзей. І менавіта тады нарадзілася новая Украіна», — сказаў Сорас.