Стоп Пуцін! Стоп агрэсія! (фота)
24 верасня ў Нью-Ёрку перад будынкам Генконсульства Расійскай федэрацыі
адбыўся мітынг супраць агэрэсіўнага пуцінскага рэжыму.

Мерапрыемства
было прымеркавана да Дню міру 21 верасня, аб'яўленага ААН днём глабальнага
спынення агню і адмовы ад гвалту.

Мітынг быў зладжаны прадстаўнікамі
расійскай дыяспары ў Амерыцы, іх падтрымалі актывісты з беларускай і
украінскай дыяспар, якія прыйшлі са сваімі плакатамі і сцягамі.

На
мітынгу прагучалі абвінавачанні на адрас агрэсіўнай пуцінскай палітыкі ў
дачыненні да краін-суседзяў: Украіны, Грузіі, Беларусі, а таксама да
ўласнага народа.

Удзельнікі скандавалі: "Putin is a killer!", "Stop
putin — stop aggression!" "Crimea is Ukraine!", "Putin get out off
Ukraine, Georgia, Belarus!"