Стральба ў Чарнагорыі: 11 загінулых
У горадзе Цэтынэ ў выніку стральбы больш за дзесяць чалавек загінулі і яшчэ шэсць атрымалі раненні.
Інцыдэнт адбыўся ўчора. Пасля сваркі 34-гадовы мужчына застрэліў сям'ю сваякоў, а пасля выйшаў на вуліцу і пачаў страляць па мінаках.
У выніку 11 чалавек загінулі, сярод іх двое непаўналетніх. Шасцёра параненыя. Мужчына спрабаваў страляць і па паліцэйскіх, але тыя адкрылі агонь у адказ: нападніка забілі.
Урад Чарнагорыі аб'явіў трохдзённую жалобу па загінулых.