Трамп перамог на выбарах прэзідэнта ЗША
Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп атрымаў перамогу на выбарах прэзідэнта ЗША. Перамога Трампа стала відавочнай пасля падліку галасоў у штаце Вісконсін.

Па выніках галасавання ў гэтым штаце мільярдэр набраў больш за 270 галасоў, неабходных кандыдату для перамогі.
Новы віцэ-прэзідэнт ЗША Пенс абвясціў аб перамозе Трампа.
Як паведамілі крыніцы ў штабе Клінтан, яна ўжо патэлефанавала Трампу і ў тэлефоннай размове прызнала сваю паразу.
Раней паведамлялася, што пасля падліку галасоў у Пенсільваніі Трамп набіраў сумарна 264 галасоў выбаршчыкаў супраць 215 галасоў у кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан.
Хілары Клінтан ужо павіншавала Дональда Трампа. А ён, у сваю чаргу, адзначыў яе працу і мужную барацьбу за перамогу.
Паводле смі