Турэмная адміністрацыя не дазволіла перадаць Надзеі Саўчанцы кнігі Святланы Алексіевіч

Палонная ўкраінская лётчыца і беларуская Нобелеўская лаўрэатка ўжо не першы раз абменваюцца лістамі.



lico.jpg

Factbook

Палоненая ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую судзяць у Расиі, з турмы адказала на ліст беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Ліст перадаў яе адвакат Марк Фейгін.

«Ад душы дзякую вам, Святлана Алексіевіч, — піша Саўчанка. — На жаль, мне кнігі ў турму перадаваць забаранілі, нават кнігу, што я напісала. Кажуць, што ўся літаратура, што мне людзі дасылаюць, не праходзіць праверку на экстрэмізм. Прапанавалі замовіць кнігі, што ёсць у крамах Расиі. Я адказала, што тое, што ёсць у іх на палічках з дазволенага ў Расеі, мне не цікава чытаць. Вашыя кнігі я з радасьцю прачытаю на ВОЛІ ва Украіне! Дзякуй за вашую пазицыю і добрае стаўленне да мяне і да Украіны».

Ліст напісаны па-руску, але падпісаны па-ўкраінску: Надія Савченко.

Адказ Саўчанкі напісаны побач з ранейшым лістом Алексіевіч: пісьменьніца перадала адвакату лётчыцы сваю кнігу «У вайны не жаночы твар» са словамі захаплення і падтрымкі ў аўтографе. Раней Саўчанка перадала Алексіевіч сваю кнігу «Моцнае імя Надзея» — таксама з аўтографам. А да таго Саўчанка ў лісце падзякавала пісьменьніцы за словы, сказаныя Алексіевіч пра знаёмства з лётчыцай у інтэрвъю «Радыё Свабода».

Надзея Саўчанка знаходзіцца ў СІЗА ў Навачаркаску Растоўскай вобласці. Лётчыцу абвінавачваюць у дачыненні да гібелі расийскіх журналістаў ВГТРК улетку 2014 года, а таксама ў замаху на жыццё ўцекачоў і незаконным перасячэнні мяжы. Саўчанка адмаўляе ўсе абвінавачванні і настойвае на тым, што яе незаконна вывезлі на тэрыторыю Расиі пры ўдзеле спецслужбаў. Судовы працэс па справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі будзе працягнуты ў студзені 2016 года.