У Адэсе затрымалі падазраваных у падпале беларускага заводу

Украінская паліцыя затрымала банду, якую падазраюць у падпале асфальтабетоннага завода беларускай кампаніі «Будаўніча-мантажны трэст № 8», якая ўваходзіць у склад холдынгу «Белаўтадор», піша Свабода.

nch_001_27.jpg

Расследаванне знаходзілася на кантролі прэзідэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага,
У 2018 годзе беларуская кампанія выйграла тэндар на будаўніцтва і рамонт дарог у Мікалаеўскай вобласці, пісала Свабода. Прадпрыемства размяшчаецца ў раённым цэнтры Новы Буг. Падпал адбыўся ў ноч на 22 лютага 2019 года. Тады зламыснікі атруцілі сабак, затым збілі і звязалі ахову і падпалілі пульт кіравання, шчытоў і генератар.
Паводле словаў кіраўніка абласной дзяржаўнай адміністрацыі Аляксея Саўчанкі, асноўнай мэтай зламыснікаў было знішчэньне завода, каб ён ня змог запусціцца з пачаткам будаўнічага сезону.
«Яны выразна ведалі, што трэба было пашкодзіць, каб спынілася вытворчасць асфальтабетону», — казаў Саўчанка.
Праваахоўнікі распачалі расследваньне па артыкулах Крымінальнага кодэксу Украіны: «Наўмыснае зьнішчэнне або пашкоджанне маёмасці» і «Незаконнае пазбаўленне волі». Беларуская амбасада ў Кіеве накіравала ноту ва ўкраінскі МЗС у сувязі з падпалам і зьнішчэннем маёмаьці завода.
«Як і было абяцана начальнікам ГУНП (галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі. — БелаПАН.) на працягу двух тыдняў праваахоўнікі раскрылі азначанае злачынства», — адзначаецца ў рэлізе.
Праваахоўнікі затрымалі малодшых падазраваных, старшы знаходзіцца ў вышуку. Падчас ператрусаў адзін з фігурантаў спрабаваў збегчы праз акно чацвёртага паверха па звязаных прасцінах.
«У бліжэйшы час зламыснікам будзе аб’яўлена падазрэнне, і судом будзе выбрана мера стрымання», — гаворыцца ў рэлізе паліцыі. Фігурантам крымінальнай справы пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.