У Беластоку ўшануюць памяць братоў Балаховічаў?

У Беластоку ўшануюць памяць братоў Балаховічаў. Радныя горада агучылі 2018-ы годам „Людзі Незалежнасці».

bded4f98_62d2_4323_bf74_58956c5365da_cx0_cy19_cw0_w1023_r1_s.png

Побач з Юзэфам Післудскім і Раманам Дмоўскім знайшлося месца таксама Станіславу і Язэпу Булак-Балаховічам.

У 2018-м Польшча адзначае 100-годдзе незалежнасці. У сувязі з гэтым Рада горада Беластока прапанавала ўшанаваць памяць змагароў розных часоў, звязаных з горадам і рэгіёнам.

Кажа радны партыі „Закон і Справядлівасць” Павел Мышкоўскі:

— Ёсць два браты — ёсць Станіслаў Булак-Балаховіч і ёсць Язэп Булак-Балаховіч. Варта іх успрымаць як асоб, якія належаць да той групы безыменных, невядомых змагароў, якія загінулі ў змаганні. Праз ушанаванне гэтых людзей мы хочам ушаванаваць памяць усіх тых невядомых.

 

28472170_10216103121432709_8183895706817749518_n.jpg

Нагадаем, што нядаўна вуліца Станіслава Булак-Балаховіча з’явілася ў Варшаве.

Станіслаў Булак-Балаховіч беларускі, польскі і расейскі вайсковы дзеяч. Афіцэр кавалерыі Расейскай імператарскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, генерал Асобнага атраду БНР. Брат Язэпа Булак-Балаховіча. Беларускага вайсковага дзеяча, афіцэра пяхоты арміі Расейскай імперыі, палкоўніка Белай арміі, намесніка камандзіра добраахвотніцкіх атрадаў у складзе польскай арміі ў 1920 г.

Пасля акупацыі Польшчы Трэцім Рэйхам спрабаваў арганізаваць падполле, удзельнічаў у абароне Варшавы. Быў забіты 10 траўня 1940.

Язэп Булак-Балаховіч (1894–1923) — беларускі вайсковы дзеяч, афіцэр пяхоты арміі Расійскай імперыі, палкоўнік Белай арміі, намеснік камандзіра добраахвотніцкіх атрадаў у складзе польскай арміі ў 1920 г., удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918–1920 гадах. Быў забіты савецкімі агентамі 11 чэрвеня 1923 года, пахаваны на могілках у Белавежы.

Беларускае Радыё Рацыя