Ярузельскі можа страціць генеральскае званне

Польскі ўрад разгледзіць законапраект, які дасць магчымасць пазбваіць званняў, між іншым, камуністычных лідараў.

Фота www.flickr.com

Фота www.flickr.com

У чацвер польскі ўрад зоймецца зменамі ў законе, якія дазволяць, між іншым, пазбавіць генеральскага звання Войцеха Ярузельскага. Пра гэта паінфармаваў кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык.

Праект паправак закону аб універсальным абавязку абароны прадугледжвае, што асоба, якая па прычыне ўзросту ці стану здароўя не падлягае вайсковаму абавязку, а таксама жаўнеры рэзерву, якія былі чальцамі Ваеннай рады нацыянальнага выратавання ці служылі ў органах бяспекі, могуць быць пазбаўленыя афіцэрскага звання.

Рашэнне аб пазбаўленні генеральскага і адміральскага званняў будзе прымаць прэзідэнт, у дачыненні да астатніх афіцэраў — міністр абароны.

Мэта законапраекту, як напісана ў абгрунтаванні, «стварэнне юрыдычных магчымасцяў пазбавіць ваенных званняў, між іншым, Войцеха Ярузельскага і Чэслава Кішчака, а таксама іншых чальцоў Ваеннай рады нацыянальнага выратавання.

www.radyjo.net