У Малдове ідуць масавыя антыўрадавыя пратэсты

Прыхільнікі абранага прэзідэнта Малдовы Маі Санду выступаюць супраць закона, які абмяжоўвае паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, і патрабуюць датэрміновых парламенцкіх выбараў.

download__1__21.jpg

У Кішынёве каля 20 тысяч людзей у нядзелю, 6 снежня, выйшлі на вуліцы з патрабаваннямі адстаўкі ўрада і правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў.
Да гэтых пратэстаў заклікала абраны прэзідэнт Малдовы Майя Санду пасля таго, як на 3 снежня парламент краіны прыняў закон, па якім кантроль за Службай інфармацыі і бяспекі, галоўнага разведвальнага органа краіны, пераходзіць ад прэзідэнта да заканадаўчага органа.
На думку Санду і яе прыхільнікаў, мэтай прыняцця закона было абмежаваць паўнамоцтвы прэзідэнта і пашырыць паўнамоцтвы парламента, у якім маюць большасць прыхільнікі яе былога суперніка на прэзідэнцкіх выбарах - дзеючага кіраўніка дзяржавы Ігара Дадона.
У аналагічнай антыўрадавай дэманстрацыі, якая адбылася ў чацвер, 3 снежня, прынялі ўдзел пяць тысяч чалавек. Праз тры дні, 6 снежня, да будынка парламента Малдовы, паводле ацэнак агенцтва AFP, выйшлі ўжо 20 тысяч дэманстрантаў. Людзі, якія сабраліся крычалі: "Дадон, сыходзь!" і "Мы не здадзімся!" Сотні паліцэйскіх ачапілі будынак парламента, аднак не ўмешваліся ў ход пратэсту.

Патрабаванне датэрміновай інаўгурацыі Санду

Акрамя іншага, пратэстоўцы заклікалі правесці інаўгурацыю Маі Санду ўжо 10 снежня - у дзень, калі Канстытуцыйны суд Малдовы, як чакаецца, канчаткова пацвердзіць яе перамогу на выбарах. На дадзены момант плануецца, што інаўгурацыя Санду адбудзецца 24 снежня.
"Нам нельга чакаць 24 снежня, каб правесці інаўгурацыю. За гэтыя два тыдні Ігар Дадон зруйнуе ўсю краіну", - заявіў у сувязі з гэтым віцэ-спікер парламента Малдовы Аляксандру Слусарь.
Сама Майя Санду, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі 6 снежня, заклікала іх патрабаваць правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў. "Ігар Дадон не жадае прызнаваць паразы. Яго мэта - справакаваць беспарадкі і хаос ў краіне і дамагчыся таго, што Малдова апынецца ў міжнароднай ізаляцыі!" - падкрэсліла яна.

Перамога Санду на выбарах прэзідэнта Малдовы

У сярэдзіне лістапада ў Малдове адбыліся выбары прэзідэнта, на якіх перамагла праеўрапейскі настроеная Майя Санду. Пры гэтым кіраўнік Партыі дзеянні і салідарнасці значна абыйшла дзеючага прэзідэнта Ігара Дадона, якога многія лічаць стаўленікам Масквы.
Галоўным перадвыбарным абяцаннем Санду было спыніць карупцыю ў Малдове, якая з'яўляецца сёння адной з самых бедных краін у Еўропе.
dw.com