У навагоднюю ноч у Парыжы спалілі 650 машын

У навагоднюю ноч у сталіцы Францыі хуліганы спалілі 650 аўтамабіляў. Пра гэта паведамляе міністэрства ўнутраных спраў краіны.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

«У гэтым годзе ў чарговы раз колькасць спаленых аўтамабіляў паказвае, што гэты феномен, якім непрымальным ён ні быў, працягвае існаваць. Было падпалена 650 машын, у той час як у мінулым годзе такіх выпадкаў было 602», — сказана ў заяве МУС.
Разам з тым ведамства адзначае, што тэндэнцыя ідзе на спад, і за апошнія пяць гадоў колькасць спаленых машын зменшылася на 20%.
З 31 снежня на 1 студзеня на вуліцах Парыжа працавалі больш за 100 тысяч паліцэйскіх, жандараў і пажарных.
«На працягу ночы 454 чалавек былі затрыманыя супрацоўнікамі паліцыі і жандармерыі. З іх 301 чалавек быў часова змешчаны пад варту», — паведаміў МУС Францыі.