У прыгранічнай зоне памёр польскі вайсковец
Польшча паведамляе аб смерці ваеннаслужачага, які выконваў лагістычныя задачы ў прыгранічнай зоне, па-за зонай надзвычайнай сітуацыі.
Яго цела, якое не падавала прыкмет жыцця, выявілі калегі, прачнуўшыся сёння раніцай. Нягледзячы на рэанімацыю, урач канстатаваў смерць салдата 21-й стралковай Падгальскай брыгады.
Паведамляецца, што трагедыя здарылася падчас адпачынку і загінулы не выконваў задач, непасрэдна звязаных з аховай польскай мяжы. Ён працаваў спецыялістам па лагістыцы.
Яго сям'і аказваецца псіхалагічная дапамога. Аддзяленне ваеннай паліцыі ў Любліне высвятляе прычыны здарэння, паведамляе прэс-служба 18-й механізаванай дывізіі імя генерала Тадэвуша Бука.