У Расіі з'явілася магіла Пуціна
Жыхары Набярэжных Чалноў усталявалі ў цэнтры гораду надмагілле з «датамі жыцця» кіраўніка Расіі, паведамляе Белсат.

Акцыя «пахавання» Уладзіміра Пуціна адбылася каля будынку Следчага камітэту, падае «Activatica».
«Пуцін пахаваў свабодны iнтэрнэт – жыхары Набярэжных Чалноў пахавалі Пуціна», – падае тэлеграм-канал «Бессрочка | Челны Info».
10 сакавіка ў расійскіх гарадах праходзяць мітынгі за вольны інтэрнэт, удзельнікі якіх выступаюць супраць прыняцца закону аб ізаляцыі Расіі ад міжнароднага сеціва.
Летась у снежні ў Дзяржаўную думу Расіі ўнеслі законапраект, у якім прапануецца стварыць тэхнічную магчымасць расійскаму сегменту сеткі працаваць аўтаномна ад астатняга інтэрнэту.