У Таджыкістане адбыўся рэферэндум, які дазволіў прэзідэнту Рахмону абірацца без абмежаванняў

Як паведаміў Цэнтрвыбаркам Таджыкістану, на 12 гадзінаў дня ў рэфэрэндуме, які праходзіў 21 траўня, прагаласавала больш за 66 % выбарцаў і таму ўжо лічыцца, што рэферэндум адбыўся.

7a7194e0_4316_49a9_9a19_e4bec4ebfa07_w640_r1_s.jpg


Паводле прапанаваных у канстытуцыю Таджыкістану зменаў, дзейны прэзыдэнт Эмамалі Рахмон, які кіруе краінай з 1992 году, зможа вылучацца на прэзідэнта на чарговых выбарах у 2020 годзе і далей без абмежавання.
Таксама прапанавана зменіць мінімальны ўзрост кандыдата на прэзыдэнта з 35 гадоў на 30 гадоў. Назіральнікі не выключаюць, што гэтак Эмамалі Рахмон рыхтуе глебу для перадачы ўлады нашчадкам. У Эмамалі Рахмона 5 дзяцей.
У Канстытуцыі Эмамалі Рахмон ужо меў ганаровы тытул «Пешвоі мітал», што азначае «Лідар нацыі». Паводле прапанавых зменаў у канстытуцыю Эмамалі Рахмон будзе мець тытул «Заснавальнік міра і нацыянальнага адзінства-Лідар нацыі».
Таксама пры звароце да Эмамалі Рахмона прынята ўжываць тытул Джанобі, што азначае «Ваша яснавяльможнасьць». Сведкі сустрэч прэзідэнта Таджыкістану з выбарцамі распавядаюць, што напачатку сустрэчы ўдзельнікі мусяць словамі вазвышаць прэзідэнта Рахмона, параўноўваючы яго з сонцам і называючы «заснавальнікам усяго». Пры развітанні з Эмамалі Рахмонам прынята жадаць яму вечнага жыцця.
Паводле Радыё Свабода