У Вільні сёння — вучэнні па змаганні з ядзернай пагрозай БелАЭС
Віленскі муніцыпалітэт запланаваў на чацвер правядзенне вучэнняў па змаганні з ядзернай пагрозай з боку БелАЭС.
![Фота www.polymia.by Фота www.polymia.by](/img/v1/images/f23d77a64cdb56b8dd4d2b4a37b4388f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота www.polymia.by
Падчас вучэнняў у першы раз выпрабуюць мабільную праграму для рэгістрацыі жыхароў, якая дапаможа больш эфектыўна кіраваць працэсам часовага перасялення і рассялення жыхароў.
Падчас вучэнняў эксперты ацэняць працу аператыўнага цэнтра муніцыпалітэта, эфектыўнасць збору жыхароў, працу цэнтра дэзактывацыі, маршруты руху, падрыхтоўку будынка калектыўнай абароны, у якім часова паселяць віленцаў.
У вучэннях прымуць удзел каля 100 чалавек.
Урад Літвы сцвярджае, што БелАЭС была пабудаваная, не прытрымліваючыся правілаў бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя. Мінск не згодны і адпрэчвае гэту крытыку.
Паводле www.delfi.lt