Шайгу: Улады Беларусі і Расіі падрыхтавалі новую Вайсковую дактрыну дзвюх краін
Міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу 20 кастрычніка на супольнай калегіі ў Маскве зацвердзілі шэраг дакументаў у вайсковай галіне.
![1562777802_0_199_2935_1850_600x0_80_0_0_3f2f6147a775fa43a9e3feeed0a09f4e.jpg.webp 1562777802_0_199_2935_1850_600x0_80_0_0_3f2f6147a775fa43a9e3feeed0a09f4e.jpg.webp](/img/v1/images/1562777802_0_199_2935_1850_600x0_80_0_0_3f2f6147a775fa43a9e3feeed0a09f4e.jpg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Шайгу заявіў, што ў адказ на супрацьстаянне з Захадам Беларусь і Расія распрацавалі новую Вайсковую дактрыну Саюзнай дзяржавы. Паводле яго, яе плануецца зацвердзіць у бліжэйшы час на чарговым пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета.
Міністэрствы абароны дзвюх краін перайшлі на планаванне двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва на падставе праграмы стратэгічнага партнёрства, распрацаванай на пяцігадовы перыяд. Пашыраюцца маштабы падрыхтоўкі войск і органаў кіравання, сказаў Шайгу.
На яго думку, дасягнуты ўзровень узаемадзеяння ваенных ведамстваў РФ і Беларусі дазваляе «своечасова адаптаваць задачы ў сферы бяспекі да змен, якія адбываюцца ў свеце, і эфектыўна вырашаць іх».
Таксама расійскі міністр паведаміў, што план расійска-беларускага вайсковага супрацоўніцтва на 2022 год будзе ўключаць у сябе 139 падзей. А супольныя вучэнні «Шчыт Саюза» стануць ключавой падзеяй 2023 года, сказаў ён.