Ва Украіне запусцілі віртуальны музей расійскай агрэсіі

Ва Украіне запусцілі віртуальны музей расійскай агрэсіі. Пра гэта 19 кастрычніка ў Twitter заявіў былы намеснік генпракурора Украіны Гюндуз Мамедаў.

rossiya_agressor.jpg


"Ад ідэі да рэалізацыі – больш за год. Першы ў свеце віртуальны музей узброенай агрэсіі Расіі. Хто заўгодна ў свеце зможа даведацца пра факты, абставіны ўчынення злачынстваў, прычыны ўзнікнення ўзброенага канфлікту і яго наступствы, аднавіць храналогію", – адзначыў Мамедаў.
Ён лічыць, што стварэнне такога музея павінна дапамагчы прадухіліць новыя падобныя канфлікты.
"Права на праўду — гарантыя непаўторнасці ўзброенага канфлікту ў будучыні. І другі важны блок е-музея павінен распавесці аб эфектыўным кантролі Расіі на Данбасе і спробе захопу паўднёвага ўсходу Украіны", — падкрэсліў Мамедаў.
Віртуальны музей даступны па адрасе rusaggression.gov.ua.
Адразу пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе Расія пачала ўзброеную агрэсію на ўсходзе Украіны. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расійскай арміяй і баевікамі, якіх падтрымлівае Расія, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога. Афіцыйна РФ не прызнае свайго ўварвання ў Украіну, нягледзячы на прад'яўленыя Украінай факты і доказы.
Па даных Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людмілы Дзянісавай, за час узброенага канфлікту на Данбасе загінула амаль 14 тыс. украінцаў, з іх 4 тыс. – грамадзянскія асобы.
Паводле gordonua.com