Лаўроў заявіў, што Масква працягвае займацца пытаннем з «КП у Беларусі»
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква працягвае займацца патыннем з «КП у Беларусі». «Мы гэтае пытанне ставім перад нашымі беларускімі калегамі», — цытуе яго словы ria.ru. «Працягваем ім займацца», — дадаў ён.
Карэспандэнт «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзь Мажэйка 4 кастрычніка быў дапытаны ў Мінску ў якасці падазраванага, а затым у дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Мажэйка праходзіць абвінавачаным па артыкулах аб распальванні варожасці і абразе прадстаўніка ўлады. Яму можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі.