У Херсоне знялі з цягніка сепаратыстаў, якія ехалі ў Адэсу (відэа)

У Херсоне ў ходзе спецаперацыі затрымалі 36 дыверсантаў, якія накіроўваліся з Крыма ў Адэсу. Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта заявіў в. а. мэра горада Уладзімір Мікалаенка на сваёй старонцы ў youtube.
 

"На Херсонскім вакзале адбылася спецаперацыя па затрыманню дыверсантаў. У выніку — з цягніка "Сімферопаль — Адэса было знята і дэпартавана назад у Крым 36 чалавек", — распавёў ён.
У спецаперацыі прымалі ўдзел каля 320 памежнікаў, супрацоўнікаў МУС, СБУ, Херсонскай Самаабароны і ветэранаў узброеных сіл.
"Па аператыўнай інфармацыі, прарасійскія грамадзяне накіроўваліся ў Адэсу для здзяйснення правакацый", — заявіў Мікалаенка.