У Мюнхене распачаўся "Акторбэрфэст"
Арганізатары чакаюць, што свята піва наведаюць каля 6 млн чалавек.
У Мюнхене стартавала найбуйнейшае свята піва "Актобэрфэст". Яно ладзіцца ўжо ў 182-ы раз і будзе доўжыцца да 4 кастрычніка.
Паводле ацэнак арганізатараў, "Акторберфэст" наведаюць больш за 6 мільёнаў чалавек, фестываль прынясе прыбытак у памеры аднаго мільярда еўра, паведамляе euronews.com.
Кожны год на лузе Тэрэзы ставяць 14 традыцыйных вялікіх піўных павільёнаў-намётаў, кожны з якіх можа змясціць некалькі тысяч наведвальнікаў. Самы вялікі з іх разлічаны на 10 тысяч чалавек. Ставяць таксама больш за 20 малых павільёнаў: піўных, кафэ і закусачных. Яны месцяць ад некалькіх дзесяткаў да 500 чалавек. Агульная колькасць месцаў за сталамі "Окторберфэста" — каля 107 тысяч.