91-гадовую жанчыну абвінавачваюць у датычнасці да забойстваў у Асвенцыме
У Германіі следства прад’явіла 91-гадовай жанчыне абвінавачванні ў датычнасці да 260 тысяч забойстваў у Асвенцыме, піша The Guardian.

Прадстаўнік следчых органаў Шлезвіг-Гальштэйна Хайнц Дойлель заявіў, што абвінавачаная служыла радыёаператарам у канцлагеры з красавіка па ліпень 1944 года. На думку следства, жанчына, чыё імя не выдаецца, спрыяла забойстваў у лагеры смерці Аўшвіц-Біркенаў. Улады таксама не знайшлі прычын, па якіх яна можа быць прызнана няздольнай паўстаць перад судом. Раней з’явілася інфармацыя, што ў Германіі можа паўстаць перад судом ахоўнік Рэйнгальд Х., які прапрацаваў у Асвенцыме каля двух гадоў.