Сірыйскае дзіця намалявала малюнак для нямецкай паліцыі

Сірыйскае дзіця падаравала нямецкаму паліцэйскаму з Пасаў свой малюнак. Служачыя былі вельмі ўражаныя і ўзрушылі публікацыяй у Твітэры нямецкія сеткі. 



das_bild_das_ein_syrisches.jpg

Проста і па-дзіцячаму —  і таму так уражвае: разбітыя бомбамі дамы, члены цела, якія валяюцца і дзіця з кастылямі, якому не хапае нагі. Ззаду нехта быццам страляе. Над усім узвышаецца чэрап з перакрыжаванымі косткамі. Гэта пра Сірыю, радзіму дзіцяці, якое намалявала гэты малюнак для паліцэйскіх у Пасаў.

І гэта толькі адзін бок малюнка: злева адлюстравана Германія: там два чалавекі выходзяць з рыдлёўкамі перад будынкам. Над німі дзве галінкі, якія нагадваюць маслічныя галіны — сімвал міра. Таксама на малюнку сцяг Германіі і надпіс “Polizi”. І то, і другое абведзеныя сардэчкам.

Учора вечарам паліцыя Баварыі апублікавала малюнак на сваім акаўнце ў Твітэры. Ужо 4000 разоў гэты малюнак быў перапошчаны.

Паводле: FrankfurterAllgemeine

Пераклад Піліпа Падбярозкіна