Тыдні Германіі 2015 — ад 25 верасня
Тыдні Германіі, якія ўжо сталі добрай традыцыяй і праводзяцца на працягу больш як дзесяці гадоў.
У гэтым годзе Тыдні Германіі пачынаюцца 25 верасня і будуць доўжыцца да 24 кастрычніка. Іх праграма адрасавана ўсім, хто цікавіцца сучаснай нямецкай культурай, мовай і грамадствам.
Тыдні Германіі 2015 адкрываюцца выставай «Шлях да адзінства Германіі», якая ў год 25-гадовага юбілею аб’яднання Германіі стане цэнтральным тэматычным напрамкам і будзе праходзіць чырвонай ніткай праз усю праграму. Сваё адлюстраванне знойдуць таксама і многія іншыя тэмы.
Пазнаёміцца з Германіяй беларускай грамадскасці дапамогуць фільмы і музыка, тэатр і літаратура, фотавыстава і іншыя мерапрыемствы.
Актыўны ўдзел у праграме бяруць школьнікі, студэнты, а таксама вучоныя і спецыялісты.
За мінулыя гады Тыдні Германіі сталі неад’емнай часткай працы ў галіне нямецкай культуры ў Беларусі. Яны праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія разам з іншымі германскімі ўстановамі і нямецкімі пасярэднікамі ў сферы культуры ў Беларусі ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі.
Падрабязную і актуальную інфармацыю аб асобных мерапрыемствах і арганізатарах вы знойдзеце на сайце www.minsk.diplo.de.
Паводле прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія