У Сербіі, Босніі і Харватыі абвешчана надзвычайнае становішча (фота)
Улады Босніі, Сербіі і Харватыі абвясцілі ў шэрагу раёнаў надзвычайнае становішча пасля таго, як праліўныя дажджы выклікалі самую моцную за апошнія 120 гадоў паводку.
Рэкі выйшлі з берагоў, затапілі гарады і вёскі. Некаторыя паселішчы аказаліся цалкам адрэзанымі ад знешняга свету.
Паводле інфармацыі з Сербіі, тры чалавекі загінулі, а 300 тысяч сем“яў засталіся без жылля. Краіна звярнулася па дапамогу да Еўразвязу і Расеі, перадае Бі-Бі-Сі.
Фота gooddays.ru